Зноў у прызёрах

Нумары Раённыя навіны

Падведзены вынікі работы раённых ветэрынарных станцый вобласці за мінулы год. Прыемна, што ў ліку прызёраў і ДУ «Стаўбцоўская райветстанцыя» – калектыў удастоены трэцяга месца з уручэннем кубка.

За правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне ўстойлівай добранадзейнасці раёна па туберкулёзе жывёлы, супрацьэпізаатычны аддзел установы, у якім працуюць ветурачы-эпізаатолагі Генадзій Маркоўскі, Марыя Каспяровіч і Дзяніс Пузанаў, заняў першае месца сярод аднатыпных падраздзяленняў. Вызначыўся і лячэбна-прафілактычны аддзел, якому прысуджана трэцяе месца за праведзеную работу па забеспячэнні захаванасці буйной рагатай жывёлы, – плён старання ветурача-тэрапеўта Антона Касцюкевіча. У поспех калег уклалі сваю частку працы і спецыялісты аддзела лабараторнай дыягностыкі.

Варта падкрэсліць, што і ў папярэднія гады работнікі райветстанцыі неаднаразова выходзілі пераможцамі ў розных намінацыях.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *