1 кастрычніка 2012 года выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 «Аб некаторых пытаннях перарэгістрацыі дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы». Перарэгістрацыя прадугледжвае праверку правамернасці раней выдадзеных пасведчанняў ветэранаў і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і выдачу пасведчанняў нацыянальнага ўзору.
Праводзіцца перарэгістрацыя з 1 студзеня 2013 года да 1 ліпеня 2014 года. Для правядзення праверкі правамернасці выдачы пасведчанняў ветэранам і інвалідам баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан на працягу сакавіка — красавіка неабходна прадаставіць у Стаўбцоўскі раённы ваенны камісарыят наступныя дакументы: дзве фотакарткі; копію пашпарта — 31, 32 старонак і рэгістрацыі; копію пасведчання аб праве на льготы; копію ваеннага білета — 1, 7 старонак або той, дзе ёсць пячатка аб удзеле ў баявых дзеяннях; копію любога архіўнага дакумента (даведка з воінскай часці, пасведчанне да баявога медаля ці ордэна і інш.), дзе ўказаны ўдзел у баявых дзеяннях.
Неабходна пры дапамозе ваеннага камісарыята накіраваць запыт у архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі г. Падольска для пацвярджэння ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Выдача пасведчанняў ветэрана і інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў нацыянальнага ўзору будзе праводзіцца ў Стаўбцоўскім райваенкамаце з 1 ліпеня па 31 снежня 2014 года па спецыяльна сфарміраваных спісах пад асабісты роспіс ветэранаў і інвалідаў баявых дзеянняў.
Віды пасведчанняў:
1. Пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
2. Пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якое падраздзяляецца на пасведчанні:
— для ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
— для работнікаў, якія абслугоўвалі воінскія кантынгенты Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі іншых дзяржаў і атрымалі раненні, кантузіі, калецтвы або ўзнагароджаныя ордэнамі, медалямі СССР, за ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў;
— для работнікаў, якія накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са снежня 1979 года па снежань 1989 года;
— для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія атрымалі раненне, кантузію або калецтва ў перыяд баявых дзеянняў.
Вячаслаў ВОРАНАЎ, ваенны камісар Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік