Канвеер брыкетаў

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Гэтымі халоднымі днямі ААТ «ТБЗ Нёман» рэалізуе ў сярэднім 200-250 тон торфабрыкетаў у суткі.

– Чэргаў на заводзе не назіраецца, – даводзіць дырэктар Міхаіл Камейша. – Забяспечваем усіх заказчыкаў. Пры неабходнасці аказваем паслугі па дастаўцы паліва. Для гэтага на заводзе ёсць два МАЗы з прычэпамі.

Канвеер торфабрыкетнага завода працуе кругласутачна, без выхадных, і, варта сказаць, што істотна вырасла за апошні час і колькасць спажыўцоў нёманскіх торфабрыкетаў. Да сямі раёнаў Мінскай вобласці, традыцыйна ўключаных у зону абслугоўвання завода, дабавіліся і асобныя раёны Гродзеншчыны і Магілёўшчыны. Так, у Астравецкі, Карэліцкі, Навагрудскі, Смаргонскі раёны адгружана ў 2016 годзе больш за тысячу тон брыкетаў, каля 300 тон – у Крычаўскі раён. Прыкладна 300 тон адгружана і па заяўцы Беларускай чыгункі. 271 тона і 292 тоны адпаведна рэалізаваны Мінскаму і Слуцкаму філіялам дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва». Сярод спажыўцоў завода – шматлікія арганізацыі ЖКГ і іншыя.

У сваёй ведамаснай кацельні торфабрыкетчыкі выкарыстоўваюць фрэзерны торф выключна з уласных торфараспрацовак, з яго дапамогай забяспечваюць і абагрэў як вытворчых памяшканняў, так і рабочага пасёлка, які знаходзіцца на балансе завода. Гэта акалічнасць красамоўна падкрэслівае якасць ці так званую каларыйнасць нёманскай прадукцыі.              

– За мінулы год усяго адгрузілі 28 тысяч тон паліва пры плане 22 тысячы. Ідуць і разлікі за прадукцыю, што дазволіла нам поўнасцю пагасіць доўг за электраэнергію, – указаў Міхаіл Камейша на асноўныя крытэрыі работы торфабрыкетнага завода.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *