Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістравана ў раёне за апошнія тры тыдні восем шлюбаў, зроблена дзесяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 25 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Міхаіл Мішкевіч, Мацвей Тарабеш, Мацвей Лапко, Уладзіслаў Босы, Раман Дзядовіч, Альверыя Новік, Мацвей Яновіч, Глеб Зых, Марк Лубчонак, Аляксандра Ветцэль, Арсеній Івашчанка, Ульяна Бычко, Кіра Бець, Захар Гарохаў, Паліна Саўчык, Аляксей Бохан, Канстанцін Сахута, Аляксей Недзень, Ульяна Мазур, Вадзім Гавака, Карына Дзяніс, Сафія Гомза, Валерыя Ананька, Назар Галімскі і Вікторыя Дзям’янка.

Зямны шлях закончыўся для 53-х жыхароў раёна.

 

У пажарнай часці паведамілі пра ўспышку пароў газапаветранай сумесі ў кабіне грузавога аўтамабіля МАЗ, які рухаўся па аўтамагістралі і зрабіў прыпынак на стаянцы побач з «Карчмой». Яго 38-гадовы вадзіцель атрымаў апёкі ІІ і ІІІ ступеняў 80 працэнтаў цела і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Ноччу ў інтэрнаце маторнікаў спрацавала сігналізацыя. Аказалася, што на пліце была пакінута без нагляду ежа. Вінаватыя ўстаноўлены і прыцягнуты да адказнасці (штрафу ў памеры пяці базавых велічынь).    

 

Міліцыяй зарэгістравана 127 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя.

Пракуратурай раёна праведзена праверка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, у выніку чаго ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама недахопы ў парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў, справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. У райвыканкам унесена прадстаўленне.  

 

Суд асудзіў да 2,5 года турэмнага зняволення ва ўмовах строгага рэжыму раней судзімага жыхара Нясвіжскага раёна, які абрабаваў дом у Варацішчы. 33-гадовы жыхар Заямнага арыштаваны на тры месяцы – за крадзеж грошай прама на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў дамах дзвюх пенсіянерак.

«Хуткая» выязджала да хворых 413 разоў, у тым ліку 15 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Фактаў абмарожання не зафіксавана, колькасць галалёдных траўмаў – у межах сезонных нормаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *