Не ўлічылі дарожных умоў

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

З пачатку новага года аддзелам ДАІ райаддзела міліцыі зафіксавана больш за дзясятак розных дарожна-транспартных здарэнняў. На жаль, ёсць у іх і пацярпелыя.

На аўтамагістралі 8 студзеня пацярпеў у ДТЗ малады чалавек 1999 года нараджэння, пасажыр аўтамабіля «Фіят-дукат», вадзіцель якога не ўлічыў пагодных і дарожных умоў, стану праезджай часткі, у выніку чаго дапусціў занос аўтамабіля, выезд на сустрэчную паласу і сутыкненне з іншым транспартным сродкам. Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні…

Як нагадваюць у аддзеле ДАІ, мінулы год завяршыўся таксама напружана. 27 снежня пацярпела пасажырка аўтамабіля «Рэно-сцэнік» на аўтадарозе Пяршай–Івянец–Нясвіж, паблізу Ахрэмавічаў (яна шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ), а ў Прудах 21 снежня ў выніку сутыкнення аўтамабіляў МАЗ і УАЗ памёр на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў вадзіцель аўтамабіля УАЗ, жыхар Мінска.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *