Дапамаглі пацярпелым

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

Раніцаю 10 студзеня на трасе Брэст–Мінск каля Залужжа адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Гэта заўсёды выклікае трывогу і спачуванне, а тым больш, калі ў транспарце былі дзеці. У маршрутным таксі знаходзіліся шэсць вучняў з Іванава. У суправаджэнні педагога яны адпраўляліся ў нацыянальны аздараўленчы лагер «Зубраня», як паведамляецца ў сродках масавай інфармацыі.

Стаўбцоўская бальніца неаднойчы аказвала дапамогу пацярпелым у аварыях на аўтамабільнай трасе. І на гэты раз па медыцынскую дапамогу звярнуліся 9 чалавек, сярод якіх шэсць дзяцей, вадзіцель, педагог, якая суправаджала вучняў. На сучасны момант шасцёра дзяцей ужо перанакіраваны ў медыцынскую ўстанову па месцы жыхарства – Брэсцкую вобласць, дарослыя працягваюць лячэнне ў нашай бальніцы. Медыцынскі персанал лячэбнай установы робіць усё для таго, каб аказаць ім кваліфікаваную дапамогу і выканаць свае службовыя абавязкі на высокім прафесіянальным узроўні з праяўленнем клопату і ўвагі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *