Пажар у трох пабудовах

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне марозныя дні студзеня адзначыліся пажарамі ў гаспадарчых пабудовах.

Так, познім вечарам 6 студзеня выратавальнікі раёна атрымалі першы трывожны сігнал з Драздоў. Загаранне ў адным з прыватных гаражоў па вуліцы Лясной прывяло да пашкоджання перакрыцця столі на плошчы 20 м2 і закуранасці сцен у мансардным памяшканні. А днём 8 студзеня аналагічнае паведамленне прыйшло з Наваколасава. У пасёлку агонь ахапіў адразу тры хлявы, якія знаходзяцца пад адным дахам. У выніку, адзін з іх знішчаны поўнасцю, а ў двух іншых пашкоджаны сцены і дах. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Папярэдне, як адзначыла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, пажар у Драздах быў выкліканы парушэннем правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, у Наваколасаве – з-за кароткага замыкання электраправодкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *