Адкалолася дошка…

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

10 студзеня адбыўся няшчасны выпадак на Навасвержанскім лесазаводзе.

Траўму атрымала станочніца дрэваапрацоўчых станкоў падчас працы на шматпільным станку. Як паведаміў галоўны дзяржаўны інспектар працы Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Уладзімір Савіцкі, пры падачы на апрацоўку адкалолася частка дошкі, якая ў выніку зваротнага выкіду трапіла ў цела жанчыны.

Даставалі яе з цела пацярпелай урачы цэнтральнай раённай бальніцы, куды была дастаўлена жанчына і дзе ёй зрабілі аперацыю. На дапамогу мясцовым медыкам тэрмінова былі выкліканы і нейрахірургі з Мінска. На шчасце, жыццёва важныя органы іншародны прадмет не закрануў. Удар прыйшоўся пераважна на мяккія тканкі тазабедранай вобласці.

Па гэтым факце праводзіцца расследаванне.      



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *