Зімовыя забавы

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Падчас зімовых канікул у нашай школе працаваў аздараўленчы лагер «Сняжынка». 25 хлопчыкаў і дзяўчынак з першага класа па чацвёрты былі размеркаваны на два атрады: «Рукавічка» і «Снегавік». Разам са сваімі выхавацелямі мы прыдумалі дэвіз да кожнай назвы атрада і прыгожа прыбралі свае класы. Кожны дзень у лагеры праходзіў пад новай назвай. Гэта «У коле сяброў», «Зімовыя забавы», «Казачны дзянёк», «Навагодні калейдаскоп», «Нам свята вясёлае зіма падарыла», «Новы год на парозе». Для нас выхавацелі штодзень рыхтавалі займальныя праграмы. Цікава прайшлі конкурсы загадак і вершаў па тэмах «Зімовы настрой» і «Загадкі Снежнай каралевы», зімовыя старты «Моцныя, смелыя, спрытныя», гульнявая праграма «Разам весела гуляць», інтэлектуальныя гульні «Што? Дзе? Калі?» і «Поле цудаў», брэйн-рынг «Прырода нашай Радзімы» і шмат чаго іншага. А самым цікавым было навагодняе прадстаўленне «Новы год у вёсцы Прастаквашына», якое для нас падрыхтавалі нашы бацькі і настаўнікі. Свой вольны час мы вабілі ў займальных аб’яднаннях па інтарэсах. А іх у нас працавала пяць: «Алімпіец», «Эрудыт», «Умелыя ручкі», «Чароўны клубок» і «Нажнічкі-чараўнічкі». Займаючыся любімай справай, мы нават не заўважалі, як хутка ляцеў час. І так кожны дзень. Сумаваць не было калі.

Наталля ЧАРНЕЦ, вучаніца Дзераўнянскай сярэдняй школы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *