«Штучныя суткі» і двухтарыфныя лічыльнікі

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

Замена звычайных асвятляльных лямпаў накальвання на энергазберагальныя дае эканомію электраэнергіі на асвятленні прыкладна ў пяць разоў. Ёсць і шмат іншых спосабаў для энергазберажэння. Каб дабіцца эканоміі энергетычных рэсурсаў і, адпаведна, павелічэння эфектыўнасці вытворчасці, трэба ўдзяляць увагу гэтым пытанням.

Як паказваюць абследаванні, на многіх сельгаспрадпрыемствах раёна не вядзецца належная работа па зніжэнні энергавыдаткаў, адсутнічае аналіз энергаспажывання і пералік мерапрыемстваў, накіраваных на яго зніжэнне. На большасці малочнатаварных фермаў транспарцёры гноевыдалення працуюць без скрабкоў, а цечы водаправодаў і воданапорных вежаў ухіляюцца не своечасова, што прыводзіць да павелічэння рабочага часу электрарухавікоў і адпаведнага перарасходу электраэнергіі. Акрамя таго, памяшканні сельскагаспадарчага прызначэння абсталяваны пераважна свяцільнікамі з энергаёмістымі лямпамі накальвання.

Для таго каб вырашаць пытанні энергаэфектыўнасці, энергетычныя службы гаспадарак павінны трымаць руку на пульсе. У першую чаргу, весці дакладны ўлік электраэнергіі на ўсіх аб’ектах і ўстаноўках, а таксама адключыць устаноўкі, якія працуюць на халастым хаду. Пры неабходнасці варта прымяняць двухтарыфныя, па зонах сутак, лічыльнікі электраэнергіі і пераводзіць частку электраабсталявання на работу ў час мінімальнай нагрузкі ў энергасістэме (з 20.00 да 06.00).

Адна з важных задач – аўтаматызацыя вытворчых працэсаў, дзе выкарыстоўваецца электраабсталяванне, асабліва для абагрэву падлогі і нагрэву сістэм паення жывёлы і лакальнага абагрэву. Крыніцай эканоміі можа служыць правільны выбар электрарухавікоў у залежнасці ад неабходнай магутнасці на валу рабочых машын і агрэгатаў, а ў выпадку незагружанасці рухавікоў – замена іх на рухавікі меншай магутнасці. На значную эканомію энергарэсурсаў можна разлічваць і пры правільным выбары колькасці, тыпу і магутнасці лямпаў свяцільнікаў агульнага і мясцовага асвятлення, пры іх своечасовай ачыстцы ад пылу і бруду, ажыццяўленні рамонту.

Паўсюдна, дзе дазваляе тэхналогія вытворчасці, варта выкарыстоўваць устаноўкі праграмнага кіравання асвятленнем, напрыклад, «штучныя суткі» ў птушкагадоўчых і іншых памяшканнях, прымяняць фотарэле падчас кіравання дзяжурным і вулічным асвятленнем.  

На неналежным узроўні вядзецца работа па энергазберажэнні ў ААТ «Рочавічы», дзе выкарыстоўваюцца старога ўзору лямпы накальвання, а таксама транспарцёры гноевыдалення (без скрабкоў – да 30 працэнтаў), ААТ «Радзіма Дзяржынскага», дзе штат энергаслужбы складаецца з аднаго спецыяліста, і гэта таксама не садзейнічае эфектыўнай рабоце па энергазберажэнні.

Актыўна вядзецца замена састарэлых лямпаў накальвання і рэканструкцыя электрыфікаваных транспарцёраў гноевыдалення ў жывёлагадоўчых памяшканнях ААТ «Жацерава», ААТ «Радзіма Якуба Коласа», ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Вішнявецкі-агра».

Віктар ШЛАПКОЎ,кіраўнік групы энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *