Не прайшлі праз «фільтр»

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях завершаны работы па рэалізацыі каардынацыйнага плана нагляднай дзейнасці на 2016 год.

Сярод суб’ектаў гаспадарання, якім выпалі планавыя праверкі напрыканцы мінулага года, – ТАА «Стоўбцыгазбуд», ДУ «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама», ЗАТ «Аграмашзапчастка», ЗАТ «Прэмія Агра», ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» і ТАА «Еўрафільтр». Практычна на кожным з іх, на жаль, выяўлены недахопы, за якія адказныя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Да прыкладу, у адміністрацыйных будынках Стоўбцыгазбуда не адкарэкціраваны планы эвакуацыі. У размеркавальных каробках такарнага памяшкання злучэнне жыл электрычных правадоў выканана з дапамогай скруткі. Эксплуатуюцца няспраўныя пярвічныя сродкі пажаратушэння. Аналагічныя парушэнні зафіксаваны і на прадпрыемстве «Прэмія Агра».

У Цэнтры павышэння кваліфікацыі выяўлена 17 парушэнняў рэжымнага характару, якія не патрабуюць укладанняў фінансавых сродкаў, прычым 12 з іх былі ўхілены акурат у ходзе праверкі. Адсутнічаюць аўтаматычная сістэма пажарнай сігналізацыі і сістэма апавяшчэння людзей аб пажары. Такі ж недахоп характэрны і для вытворчых і складскіх памяшканняў ТАА «Еўрафільтр», дзе дзвярныя праёмы, якія аддзяляюць вытворчы цэх ад іншых памяшканняў, ніяк нельга назваць супрацьпажарнымі дзвярамі.

Пры праверцы Аграмашзапчасткі выяўлена 13 парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі. Так, аўтаматычная сістэма пажаратушэння ў складскіх памяшканнях знаходзіцца ў няспраўным стане, раскамплектаваны краны ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, загрувашчана тэрыторыя ля варот складоў. У будынку прапускнога пункта эксплуатуецца цеплагенерыруючы апарат на цвёрдым паліве незаводскага вырабу.

Рудзьмянская гаспадарка не прадаставіла інспектару пратаколы вымярэнняў супраціўлення ізаляцыі электрычных правадоў і кабеляў. Устаноўлена, што жылыя памяшканні не аснашчаны схематычнымі планамі індывідуальнай эвакуацыі па паверхах і памяткамі для пражываючых адносна правіл пажарнай бяспекі і дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.   Усе недахопы суб’ектам гаспадарання трэба выпраўляць.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *