Небяспечныя схемы мінімізацыі падаткаў

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў канцы 2016 года завершаны праверкі двух буйных прадпрыемстваў, якія займаліся вытворчасцю і аптовым гандлем.

Устаноўлена, што правераныя арганізацыі актыўна «супрацоўнічалі» з суб’ектамі, якія маюць павышаную рызыку ўчынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, а таксама з замежнымі «ілжэфірмамі». Як вынік – урон інтарэсам дзяржавы з-за недаплаты падаткаў і збораў.

У сувязі з гэтым суб’ектам гаспадарання належыць ведаць і памятаць, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2012 № 488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў» вызначаны абавязак плацельшчыкаў па праверцы пярвічных уліковых дакументаў контрагентаў на іх адпаведнасць патрабаванням заканадаўства і сапраўднасць.

Пры гэтым праверыць беларускіх контрагентаў дастаткова проста: рэестр «нядобранадзейных» знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце МПЗ, гэтак жа як і электронны банк даных бланкаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі.

Разам з тым інфармацыя аб замежных контрагентах нязначная, можна сказаць, што наогул адсутнічае. У сувязі з гэтым вялікая рызыка выбраць «не таго» пастаўшчыка ці пакупніка, і сёння адзначаецца тэндэнцыя росту незаконных схем мінімізацыі падаткаў шляхам выкарыстання замежных «ілжэфірмаў». Расплатай за няправільны выбар і бяспечнасць з’яўляюцца недаплата падаткаў у бюджэт, налічаныя пені, адміністрацыйная ці крымінальная адказанасць.

У нашым выпадку абодвум правераным прадпрыемствам за неабдуманы давер да пастаўшчыка давядзецца дадаткова заплаціць у бюджэт падаткаў на агульную суму 1430 тысяч рублёў. Але ж, захоўваючы патрабаванні заканадаўства, можна было патраціць гэтыя грошы, напрыклад, на мадэрнізацыю вытворчасці.

Аддзел кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *