Будучыня Беларусі залежыць ад аддачы кожнага на сваім рабочым месцы

Нумары

image_pdfimage_print

Будучыня краіны залежыць ад аддачы кожнага беларуса на сваім рабочым месцы. Аб гэтым 13 студзеня заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці загартоўваюць. «Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння, – адзначыў Прэзідэнт. – На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне – кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня».

Святкаванне старога Новага года – адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі. І гэтая тэма – суверэнітэту і незалежнасці – часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Аб гэтым часта гаворыць і Прэзідэнт. «Гэта не таму, што нам нехта пагражае», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні важнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных рэзультатаў.

Медаль «За працоўныя заслугі» з рук Прэзідэнта атрымала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан. Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Анжэла Мікульская, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Ігар Пазняк, артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Надзея Філіпава.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *