Ушанавалі валанцёраў і актывістаў

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Напрыканцы года прайшла выніковая сустрэча ў клубе «Гады – не бяда», які працуе на базе тэрытарыяльнага цэнтра.  

Святочны настрой членам клуба быў створаны што называецца на падыходзе, таму што работнікі тэрытарыяльнага цэнтра парупіліся аздобіць прылеглую да будынка тэрыторыю. Сустракалі ўсіх Дзед Мароз на вазку, алень і іншыя казачныя персанажы. Акунуцца ў святочную атмасферу дапамаглі і артысты з Рубяжэвіцкага сельскага дома культуры на чале з мастацкім кіраўніком Аляй Мішук. У выкананні дуэтаў і трыа гучалі мастацкія нумары, іх змянялі гульні і пераўтварэнні. У ролі навагодніх персанажаў выступілі не толькі маладыя педагогі, а і… жадаючыя з залы.

Другая частка праграмы была прысвечана ўшанаванню валанцёраў клуба, удзельнікаў хору «Родны кут». Са словамі ўдзячнасці да іх звярнуўся загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс. Разам з падзячнымі лістамі ён уручыў пажылым людзям сувеніры, якія прадаставіў раённы камітэт БРСМ. Гэта сувеніры, з любоўю сабраныя моладдзю раёна падчас дабрачыннай акцыі «Цуды на Ражджаство». Удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Рубяжэвічаў, якія парадавалі прадстаўленнем, таксама былі адзначаны памятнымі сувенірамі – ад прыватнага прадпрыемства «Палітра», а таксама ад валанцёра Алы Мешыч.

Усіх удзельнікаў сустрэчы чакалі чаяпіцце з пірагом, што выпекла ўдзельніца клуба Рэгіна Хамо, і дэгустацыя сокаў і нектараў ад Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната.

На 2017 год у членаў клуба шмат новых праектаў. Адзін з найбліжэйшых сярод іх – міжрэгіянальны фестываль «З песняй па жыцці» сярод аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў з розных раёнаў Мінскай і Брэсцкай абласцей. Месца правядзення фестывалю – Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *