Уступайце ў ТБМ

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Напрыканцы 2016 года прайшоў устаноўчы сход Стаўбцоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». У склад арганізацыі ўвайшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музея, краязнаўцы, апантаныя вывучэннем гісторыі і культуры свайго краю, зацікаўленыя ў распаўсюджванні роднай мовы і культуры.

Сябры ТБМ ужо актыўна працуюць у складзе аргкамітэта па стварэнні краязнаўчага музея ў Стоўбцах, а таксама ажыццяўляюць мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё краязнаўства, ахову археалагічных помнікаў і памятных месцаў на Стаўбцоўшчыне, праводзяць сустрэчы з беларускімі паэтамі, пісьменнікамі і музыкантамі, ладзяць экскурсіі па наднёманскім краі.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх жадаючых, хто мае пэўныя планы, задумы і проста неабыякавых да развіцця сваёй малой радзімы. Нам можна патэлефанаваць на нумар 8-029-774-69-43 або напісаць на электронны адрас: michalm516@gmail.com.

Міхаіл МІХНО, старшыня Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ТБМ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *