У ліку лепшых

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Валерый Калей працуе механізатарам у ААТ «Шашкі» больш за дваццаць гадоў. І пастаянна ў перадавіках, бо сумленна выконвае даручаныя абавязкі. У яго распараджэнні магутны энерганасычаны трактар «Джон-дзір», на якім выконвае розныя работы.

– Тэхніка добрая, – расказвае Валерый Бярнардавіч. – У камплект да трактара мне даручаны камбінаваны пасяўны агрэгат і абаротны плуг. У перыяд масавых палявых работ, клопатаў хапае.

Валерый Калей – прафесійны сеяльшчык і араты. Ад таго наколькі своечасова і якасна механізатар выканае гэтыя дзве тэхналагічныя аперацыі, у многім залежыць ураджайнасць сельгаскультур. І Валерый Бярнардавіч ніколі не падводзіць. А падчас жніва дбайны работнік садзіцца за штурвал камбайна «КЗС-1218». Сёлета працаваў на ім трэці сезон. Стараўся, але ўраджайнасць была невысокай, ды і ўборачная пара выдалася складанай, таму паўтарыць мінулагодні вынік па намалотах збожжа не ўдалося. Аднак тысячу тон сабраў, дзякуючы высокай ураджайнасці зерня кукурузы. Кіраўніцтва таварыства купіла новую кукурузную прыстаўку, з дапамогай якой руплівы механізатар убраў усю адведзеную плошчу.

Дырэктар гаспадаркі задаволены работай механізатара. Валерый Бярнардавіч – у ліку лепшых працаўнікоў. Менавіта на такіх людзях і трымаецца сёння сельская гаспадарка.

Калей асвойваў прафесію трактарыста ў раённым вучэбным цэнтры. Вясковы хлопец, а родам ён са Старыны, Валерый не ўяўляў сябе на іншым месцы, і як толькі атрымаў пасведчанне, прыйшоў на працу ў калгас.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *