З клопатам аб людзях працы

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Адбыўся ІІІ пленум Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на якім разглядалася работа па ажыццяўленні грамадскага кантролю за прытрымліваннем на сельгаспрадпрыемствах заканадаўства аб працы. Падкрэслівалася, што прафсаюзныя камітэты ўсіх узроўняў у даным накірунку летась плённа папрацавалі. Абаронены працоўныя правы і інтарэсы больш як 3800 членаў прафсаюза.

– Летась у сакавіку праводзіўся па гэтай тэме круглы стол, – падкрэсліла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. – Па яго выніках намі была праведзена адпаведная работа. Пачынаючы з ліпеня мінулага года ва ўсіх гаспадарках стаўка першага разраду ўстаноўлена не ніжэй за замацаваную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Будзем увасабляць у рэальнасць прынятую Пленумам пастанову, а іменна: дабівацца абавязковай даплаты работнікам да мінімальнай заработнай платы, а таксама пры рабоце са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, працягваць работу па манітарыраванні кантрактнай формы найму.

На пленуме разглядаліся пытанні, якія тычыліся ўдасканалення работы камітэтаў прафсаюза па безумоўным прытрымліванні працоўных правоў работнікаў – членаў прафсаюза, і выканання наймальнікамі пагадненняў і калектыўных дагавораў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *