Праграма «Коралл»

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Напрыканцы мінулага года ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама набыта камп’ютарная праграма «Коралл», якая распрацавана расійскімі навукоўцамі і накіравана на аптымізацыю рацыёнаў кармлення дойнага статка. Яе мэта – выявіць і рацыянальна выкарыстоўваць рэзервы жывёлы, прымяняючы збалансаваны рацыён кармлення. Даны прагрэсіўны метад дазволіць з зададзенага набору кармоў і кармавых дабавак скласці рацыён максімальнай пажыўнасці пры мінімальным яго кошце, што забяспечвае найбольшую эканамічную эфектыўнасць вытворчасці. Справа ў тым, што ў новай праграме прыменена мадэль рацыёну, якая ўлічвае цану, пажыўнасць кармоў і патэнцыяльную прадукцыйнасць жывёлы, а таксама страты, якія звязаны з дысбалансам рацыёну, што адбіваецца на ўзнаўленні, здароўі і надоях. Выкарыстоўваючы праграму, можна рацыянальна фарміраваць і запасы кармоў.

Праграма ўстаноўлена ў камп’ютары аддзела жывёлагадоўлі упраўлення. Распрацоўваць рацыёны галоўныя заатэхнікі сельгаспрадпрыемстваў будуць разам з начальнікам аддзела.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *