Ачысцілі насенне

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Агранамічная служба ААТ «Рочавічы» своечасова справілася з ачысткай насення збожжавых культур і шматгадовых траў для правядзення яравой сяўбы: засыпана адпаведна 200 тон і 8,5 тоны. Выкарыстоўвалася дзеля гэтых мэт сучасная збожжаачышчальная машына «Алмаз», якая дазваляе атрымліваць насенны матэрыял высокіх пасяўных кандыцый. Устаноўлена яна на складзе ў Літве, дзе загадчыцай працуе Марыя Шырвель. Марыя Антонаўна займае гэтую пасаду не адно дзесяцігоддзе, заўсёды належным чынам арганізоўвае работу сваіх падначаленых, таму і справа спорыцца.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *