Жывёлаводы спрацавалі летась на ўзроўні

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Жывёлаводы сельгаспрадпрыемстваў раёна спрацавалі ў мінулым годзе даволі няблага, што дазволіла раёну стаць пераможцам абласнога спаборніцтва за высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. На малочнатаварных фермах раёна летась надоена 87104,7 тоны малака, што на 4015,5 тоны больш за мінулагодні паказчык. Самыя буйныя пастаўшчыкі прадукцыі – ААТ «Агранёманскі», «Радзіма Якуба Коласа», ТАА «СЖК «Налібакі». Зніжэнне валавога надою дапусцілі толькі тры гаспадаркі.

Найбольшая прыбаўка дасягнута ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ААТ «Агранёманскі», «Рочавічы», «Радзіма Дзяржынскага».

Па-ранейшаму самыя высокія надоі ў сярэднім ад кожнай каровы атрымліваюць жывёлаводы ТАА «СЖК «Налібакі». Прыбавілі і ўпершыню перасягнулі сямітысячны рубеж працаўнікі фермаў ААТ «Каганец». Агранёманцы нямнога недацягнулі да шасцітысячнай вяршыні. Пакарыўся пяцітысячны надой вішнявецкім жывёлаводам. За два апошнія гады з апошняга на дзявяты радок у рэйтынгавай табліцы перамясціліся работнікі малочнага цэха СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», якія маюць самую высокую прыбаўку малака на карову – 1167 тон. Па выніках работы мінулага года ў гэтай намінацыі тройка лідараў засталася нязменнай.

Таварнасць малака знізілася на 0,7 працэнта. Самая высокая – у ААТ «Каганец». Па ўсіх каналах збыту рэалізавана 78929,5 тоны малака, што склала 104 працэнты да мінулагодняга паказчыка.

За мінулы год вырашчана 7085,2 тоны мяса ялавічыны ў жывой вазе, што на 400,5 тоны больш, чым за папярэдні год. Рэалізавана перапрацоўчыкам звыш 6560 тон, у т. л. з ААТ «Вялікі Двор» – больш за тысячу тон. Самая высокая прыбаўка па сярэднясутачных прывагах буйной рагатай жывёлы дасягнута ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» – 105 грамаў, павялічыўся паказчык у ААТ «Рубяжэвічы».

У гаспадарках раёна павялічылася на 1150 галоў колькасць буйной рагатай жывёлы. Дойных кароў налічваецца 16 415 галоў, што на 435 больш, чым летась.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *