Другія ў вобласці

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Па выніках работы за мінулы год Стаўбцоўская райплемстанцыя мае другі паказчык сярод аднатыпных арганізацый вобласці па выхадзе цялят на 100 кароў і цялушак. Усяго на фермах гаспадарак раёна атрымана 105 цялят, што на пяць больш, чым у папярэднім годзе. Як і летась, апярэдзілі нашых спецыялістаў толькі случчане. Варта адзначыць, што ўзнаўленне статка – важны накірунак у жывёлагадоўчай галіне. Без належна арганізаванай работы тут немагчыма павелічэнне пагалоўя, а значыць, і вытворчасці малака і мяса. Самыя высокія паказчыкі сярод гаспадарак раёна маюць ААТ «Каганец» і ТАА «СЖК «Налібакі»: у кожным атрымана ў сярэднім на 100 кароў і цялушак 125 галоў прыплоду. Асабліва вылучылася тэхнік-асемянатар МТФ «Засулле» Валянціна Паляшчук, якая мае вынік 143 цяляці. Добра спрацавалі спецыялісты СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» Кацярына Юрыс і Наталля Кордан, на 100 кароў і цялушак у таварыстве нарадзілася на 25 цялят больш, чым летась, а ўсяго – 123. У Кацярыны Міхайлаўны вышэйшы паказчык – яна атрымала 134 цяляці. Самых добрых слоў за сваю работу заслугоўваюць і налібацкія тэхнікі-асемянатары, якія з году ў год дабіваюцца высокіх паказчыкаў.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *