Сезон халадоў

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Як паказвае шматгадовая практыка, сезон халадоў суправаджаецца ростам колькасці пажараў у прыватным сектары. Пераважная большасць загаранняў адбываецца з-за няспраўнага пячнога ацяплення, а, калі дакладней, з-за чалавечай безадказнасці.  

Для таго каб перажыць марозы ў цяпле і бяспецы, дастаткова выконваць элементарныя правілы бяспекі. Напрыклад, сачыць за спраўнасцю печы і дымахода – своечасова вычышчаць сажу, заладжваць трэшчыны гліняна-пясчаным растворам. Калі дымаход на гарышчы пабелены, то закураныя месцы лёгка «падкажуць» трэшчыны. Гарышча неабходна пастаянна ўтрымліваць у чысціні. Каб пазбегнуць перакалу печы, рэкамендуем паліць яе два-тры разы на дзень. За дзве гадзіны да сну прапальванне печы спыняецца. Перад дзверцай печы на падлозе павінен быць прыбіты металічны перадтопкавы ліст памерам не менш як 50х70см.

Памятайце, што эксплуатацыя печаў з няспраўнасцямі, распальванне іх пры дапамозе лёгказагаральнай вадкасці, пакіданне распаленай печы без нагляду, а таксама сушка і захоўванне на печы ці побач з ёю згаральных матэрыялаў – забараняецца.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *