Паездка з цвярозай галавой

Ахова правапарадку Нумары

Напрыканцы 2016 годанаСтаўбцоўшчынепрайшоўрэспубліканскіадзіныдзеньбяспекідарожнагарухупаддэвізам – «Спынібяду – пазвані 102».

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення – у ліку самых сур’ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Статыстыка сведчыць, што 5-10 працэнтаў дарожна-транспартных здарэнняў, якія ўчынены па віне вадзіцеляў, звязаны з ужываннем алкаголю перад паездкай.

За 11 месяцаў 2016 года на дарогах Мінскай вобласці зафіксавана 790 ДТЗ, у іх 156 чалавек загінулі і 833 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 73 ДТЗ учынілі вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення (12 чалавек загінулі і 90 – траўміраваны).

Цяжкасць наступстваў ДТЗ, якія ўчынены вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення, значна вышэйшая ў параўнанні з астатнімі аварыямі – у іх у паўтара раза больш смяротных выпадкаў і цяжкіх траўмаў у пацярпелых. Ад п’янага за рулём гінуць або становяцца інвалідамі ні ў чым не вінаватыя людзі, дзе заўгодна і калі заўгодна.

П’яны вадзіцель неадэкватна ацэньвае адлегласць, хуткасць і геаметрыю дарогі. Ён як быццам знарок дэманструе, як не трэба ездзіць за рулём: перавышае хуткасць, ігнаруе дарожныя знакі, «падразае» іншых. Часцей за ўсё ездзяць нецвярозымі за рулём маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Сярод іх ёсць і тыя, хто ўжо быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце і ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення, тэрмінова паведамляйце ў дзяжурную часць ДАІ па тэлефоне GSM 102 (званок бясплатны). Магчыма, ваша інфармацыя зберажэ некаму жыццё.

Вадзіцелям нагадваем, што кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або перадача права кіравання нецвярозаму, а таксама адмова ад праходжання агляду цягне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады і штрафу ад 50 да 100 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана крымінальная адказнасць і спецыяльная мера – канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіраваў нецвярозы вадзіцель, незалежна ад права ўласнасці на яго. Дарэчы, у 2016 годзе ў Мінскай вобласці канфіскавана ў нецвярозых вадзіцеляў 280 транспартных сродкаў.

Іван НЯКРАСАЎ, інспектар аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *