Аб перавозцы дзяцей

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў Транспартнай інспекцыі на 2016 год філіялам інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці ў перыяд зімовых канікул праведзена 30 аператыўных праверак кантрольных мерапрыемстваў «Перавозка груп дзяцей».

Спецыялістамі філіяла праверана 156 транспартных сродкаў. У выніку праверак складзена 22 акты, выяўлена 31 парушэнне заканадаўства па транспартнай дзейнасці пры выкананні аўтамабільных перавозак груп дзяцей у нерэгулярным руху па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У сямі з правераных вадзіцеляў адсутнічалі адзнакі аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку, у чатырох наогул не было неабходных дакументаў. У чатырох выпадках былі парушаны ўмовы допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.

Парушальнікам выдадзена 17 прадпісанняў, накіравана для разгляду ў іншыя кантрольныя органы пяць матэрыялаў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 17 парушальнікаў на суму 1305,5 руб.

Перавозкі груп дзяцей знаходзяцца на пастаянным кантролі супрацоўнікаў філіяла, але, на жаль, яны выконваюцца з парушэннямі дзеючага заканадаўства. Да парушальнікаў прымаюцца меры ўздзеяння, але чым кампенсаваць негатыўныя ўражанні дзяцей ад дастаўленых нязручнасцяў? А дарожна-транспартныя здарэнні, траўмы, слёзы…

Нагадваем, што парадак выканання перавозак дзяцей вызначаны Правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў (гл.11), якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання.

Георгій ЖУЛЕГА, начальнік транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *