Аздараўляе гімнастыка

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

У нашым горадзе працуе клуб аздараўленчай гімнастыкі для дзяцей «Акуна матата». Дзякуючы трэнерам, удзельнікі яго дасягнулі поспехаў. На заняткі мы ходзім два разы на тыдзень. За невялікі тэрмін мы паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах. Мы ездзілі ў Баранавічы, дзе праходзілі спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. Затым мы трапілі нават у Маскву, там праходзіў конкурс Music Stars. У ім мы занялі трэцяе месца сярод мноства камандаў. А пасля нас запрасілі на гала-канцэрт. Пасля выступленняў нам арганізавалі экскурсію па Маскве. Мы былі на Краснай плошчы, бачылі Крэмль, сабор Васілія Блажэннага, былі таксама ў музеі ілюзій. А зусім нядаўна мы прынялі ўдзел у адкрыцці футбольнага турніру ў нашым горадзе, які праходзіў у фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Вікторыя МІС, член аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *