«Гарызонт» жа зусім не далёка

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

«Гарызонт» – гэта вядомы брэнд, марка беларускай тэлевізійнай індустрыі. Прэстыж знакамітага калектыву падтрымліваюць і спартыўныя каманды. Найбольш баскетбольны жаночы «Гарызонт», шматразовы чэмпіён Беларусі, удзельнік міжнародных турніраў.

Выступленне не толькі па тэлевізары, але і «ўжывую» хутчэй за ўсё ўбачаць і стаўбчане. Вырашаецца пытанне аб правядзенні некаторых матчаў баскетбольнага першынства рэспублікі ў нашым райцэнтры. Сапраўды, магчымасці ФАКа з выдатнай залай для гульнявых відаў спорту гэта дазваляюць. Нагадем, што нядаўна ў Стоўбцах адбыліся гульні Кубка рэспублікі па футзале, плануюцца і іншыя цікавыя спаборніцтвы.

Зразумела, стаўбчан зацікавіць перспектыва «хварэць» з трыбуны за знакамітыя каманды рэспублікі. Толькі пажаданне кіраўніцтву ФАКа, дзе значна ажывілася работа, каб абвестка аб канкрэтным часе правядзення спаборніцтваў была больш шырокай, у тым ліку і праз наш «Прамень».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *