Дзе лепшая каманда

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

Наш зямляк, выхаванец Стаўбцоўскай ДЮСШ, які выступаў і за «Нёман-Агра», Уладзіслаў Жук зацікавіў сваім майстэрствам і трэнераў камандаў вышэйшай лігі беларускага футбола. Паспяхова правёў ён мінулы сезон у футбольным клубе «Славія» з Мазыра. Хуткі, тэхнічны паўабаронца вынікова дзейнічаў на лініі атакі, актыўна дапамагаў у абароне сваіх варот.

Нездарма малады футбаліст цяпер у ліку кандыдатаў на пераход у каманду БАТЭ. Барысаўскі клуб знакаміты не толькі ў Беларусі: ужо дзясятак гадоў не ўступаючы нікому звання чэмпіёна рэспублікі, вядомы ён і ўдалымі выступленнямі ў клубных еўрапейскіх турнірах. А знаходжанне ў яго радах – выдатная перспектыва. Цікавіцца Уладзіславам Жуком і другая каманда з авангарда беларускага футбола – мінскае «Дынама». Будзем чакаць канкрэтных рашэнняў аб перспектывах здольнага футбаліста.

Між тым, другі стаўбчанін – Аляксандр Карніцкі – з радоў БАТЭ перайшоў у каманду з Ізраіля. Вядома, што клуб, у якім ён цяпер выступае, не прэтэндуе на перамогу ў нацыянальным першынстве. Ці лепш у спартыўным плане на «зямлі абетаванай»?

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *