Заяўкі з Масквы

Нумары У перапрацоўшчыкаў

image_pdfimage_print

Рост экспарту на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы адносна ўзроўню 2015 года склаў 142,5 працэнта.

– Летась у Расійскую Федэрацыю было адгружана 47 кампрэсарных станцый. Выраб іх ажыццяўляецца строга пад заказ, мінаючы складскія памяшканні, – зазначае начальнік аддзела збыту Віктар Круглік.  

Планы на бягучы год – выпусціць і адгрузіць заказчыкам на знешні і ўнутраны рынкі 100-120 станцый (тэмп росту – 111,7 працэнта).

У першы месяц года ўжо паступілі заяўкі з Масквы на выраб шасці станцый і ад айчынных суб’ектаў гаспадарання – на выраб трох станцый.

– Прыкладаем усе намаганні, каб не падвесці сваіх партнёраў, – падкрэслівае Віктар Круглік. – Ва ўмовах існуючай канкурэнцыі гэта адзін з самых важных крытэрыяў. Тым больш, што на нашу карысць складваецца цэнавая палітыка – апошнім часам расійскі рубель істотна ўмацаваўся адносна долара.

Прыток валюты ў краіну, на прадпрыемства – гэта прыярытэт, вызначаны вытворцам на дзяржаўным узроўні, які гарантуе сёння прыбытковую дзейнасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *