Закліканыя да дабра і міласэрнасці

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Больш за сем тысяч працаўнікоў выконваюць свае штодзённыя абавязкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва Міншчыны. Лепшыя з іх былі запрошаны на ўрачыстасць, прыўрочаную прафесійнаму святу працаўнікоў сферы сацыяльнай абароны.

Удзельнікаў гэтага святочнага мерапрыемства ў раённым Цэнтры культуры сардэчна прывітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў, які павіншаваў прысутных з прафесійным святам, сказаў, што апошнім часам наш раён вельмі часта сустракае шаноўных гасцей. Ён адзначыў, што два тыдні назад у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Стаўбцоўшчына прымала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку. Гэтая сацыяльная ўстанова працуе згуртаваным творчым калектывам, які ініцыіруе новыя формы работы па арганізацыі дастойнага пражывання пажылых людзей і іх догляду. І наогул, як адзначыў Юрый Горлаў, у сферы сацыяльнай абароны працуюць людзі, якія гатовы аддаць іншым часцінку сваёй душы.

Сардэчна павіншавалі прысутных з Днём работнікаў сацыяльнай сферы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук. У іх была прыемная місія ўручыць узнагароды Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама лепшым работнікам арганізацый сацыяльнай сферы Мінскай вобласці.

У ліку ўзнагароджаных былі і працаўнікі сацыяльнай сферы нашага раёна. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Лапко ўдастоена Падзякі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (на фота). Галоўныя спецыялісты гэтага ўпраўлення Святлана Жданок, Ірына Гурбо ўзнагароджаны граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама. Такую ж узнагароду атрымалі лабарант Ала Вялічка, санітарка Ілона Ключнік і намеснік бухгалтара Ганна Янушэвіч, якія працуюць у Стаўбцоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоены галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Гарбацэвіч, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Есіс, інспектар па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Таццяна Бруй, сацыяльны работнік Святлана Чэмка.

Прыемным падарункам для ўдзельнікаў святочнай урачыстасці быў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Цэнтра культуры.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *