Вузел сувязі – на тры раёны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

З новага года прайшла рэарганізацыя Стаўбцоўскага вузла электрасувязі.

Згодна з загадам РУП «Белтэлекам», з 1 студзеня 2017 года ў Стоўбцах, Маладзечне і Пухавічах з’явіліся занальныя вузлы электрасувязі. Стаўбцоўскі занальны вузел электрасувязі ўключае ў сябе тры раёны – Стаўбцоўскі, Дзяржынскі і Уздзенскі.

Як падкрэсліваюць у Стаўбцоўскім занальным вузле электрасувязі, расшырэнне зоны дзеяння не выклікала прынцыповых зменаў у дзейнасці сувязістаў і, тым больш, не паўплывала на прадастаўленне паслуг электрасувязі. Дыяпазон іх пастаянна расце ў адпаведнасці з развіццём тэхналогій, патрабаваннямі часу і запытамі кліентаў. Для іх зручнасці ў вузле электрасувязі працуе сэрвісны цэнтр, куды можна звярнуцца з усімі пытаннямі і праблемамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *