Падтрымка вытворцаў брыкетаў

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

З інвестыцыйнага фонду Міністэрства энергетыкі рэспублікі выдзелена больш за 200 тысяч рублёў для абнаўлення машынна-трактарнага парку ААТ «ТБЗ Нёман».

За гэтыя сродкі торфапрадпрыемства атрымае ў студзені бягучага года дзве адзінкі тэхнікі – пагрузчык «Амкадор» і аўтамабіль МАЗ.

Апошнім часам да ліку спажыўцоў прадукцыі торфапрадпрыемства дабавіліся цэментныя заводы рэспублікі, таму дадатковая тэхніка якраз і паспрыяе яе хутчэйшай дастаўцы. Як адзначыў дырэктар Міхаіл Камейша, ТБЗ Нёман забяспечвае сваімі торфабрыкетамі вытворчасць цэменту ў Крычаве і Касцюковічах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *