З ветравальных дзялянак

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

У Рубяжэвіцкім лясніцтве нарыхтавана ў ходзе бураломна-ветравальных суцэльных высечак больш за 30 тысяч м3 драўніны. Гэтыя работы праведзены на 125-ці гектарах.

Рубяжэвіцкае лясніцтва найбольш пацярпела падчас леташняй стыхіі, і дапамогу яму ва ўборцы ветравальнай драўніны аказалі ўсе лясніцтвы Стаўбцоўскага лясгаса, Навасвержанскі лесазавод, прыватныя прадпрыемствы «Дзінез», «Борлеспрам» і іншыя. Была праведзена ўборка лесу ад захламленасці, у выніку чаго нарыхтавана 23,2 тысячы м3 дроў, у тым ліку палова іх – насельніцтвам. На нарыхтоўцы дроў для ўласных патрэб таксама працавалі на ветравальных дзялянках Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў, сельгаспрадпрыемствы «Дзераўное» і «Рубяжэвічы», РБУ і іншыя. Агульнымі намаганнямі ўдалося справіцца з наступствамі стыхіі.  

Як адзначыў намеснік дырэктара Стаўбцоўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа, мінулай восенню на 91 гектары вызваленых ад бураломаў плошчаў быў пасаджаны малады лес. Гэтая работа працягнецца і будучай вясной – засталося пасадзіць лес крыху больш чым на 30-ці гектарах.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *