На адрас прытулку

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

Прыгожы сімвал дабрачыннай акцыі «Цуды на Ражджаство» – чырвоныя рукавічкі – стаў і яе сутнасцю, якая выражаецца ў імкненні моладзі падзяліцца з іншымі сваім клопатам і ўвагай.

У ходзе акцыі, якая распачалася ў мінулым годзе і доўжылася больш за месяц, раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і раённым саветам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі сабрана шмат падарункаў. Частку іх валанцёры перадалі ў навагодне-калядныя святы ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сад № 2 г. Стоўбцы.

– Большасць падарункаў, а гэта канцылярскія прылады, цацкі і т. п., плануем «адрасаваць» аддзяленню дзіцячага сацыяльнага прытулку, у які змяшчаюцца дзеці з нядобранадзейных сем’яў, часова адабраныя ў бацькоў. Ім яны будуць асабліва патрэбныя, паслужаць з карысцю, – лічыць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

За «цуды» дабрачыннай акцыі варта падзякаваць калектывам 12-ці школ, цэнтральнай раённай бальніцы, аддзялення Белаграпрамбанка.

Кожны з названых калектываў адгукнуўся, зрабіў добрую справу, ад якой будзе лепш многім дзецям. Няхай гэтае адчуванне дапамагае ім у паўсядзённых клопатах, вырашэнні надзённых задач, увасабленні сваіх запаветных мараў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *