На хрышчэнскі сачэўнік

Акцыі Нумары

З добрым намерам прыйшлі на Хрышчэнскі Сачэўнік у кафедральны сабор святой праведнай Ганны вучні 7 «В» класа СШ № 3 – расчысціць снег. Іх суправаджала педагог-арганізатар Іна Супрунюк.

У школе праводзіцца акцыя «Дзень снегу». Вучні самі прынялі рашэнне ў свабодны ад заняткаў час (яны займаюцца ў другую змену) папрацаваць у царкве. Іх намер пахвалілі клір і прыхаджане храма.

У ходзе гэтай акцыі ў сярэдняй школе № 3 прайшлі і іншыя мерапрыемствы. Надоўга запомніцца вучням 3-4 класаў спартландыя на свежым паветры. Настаўніца фізічнай культуры Святлана Босая прыдумала для дзяцей нечаканыя конкурсы, што дазволіла малым павесяліцца і атрымаць асалоду ад снежнай зімы, якая ў апошнія гады – такая рэдкасць.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *