З клопатам

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

У святыя ражджэственскія дні Стаўбцоўскі пасіханеўралагічны дом-інтэрнат з канцэртнай праграмай наведала праваслаўнае брацтва Спірыдона Трыміфунцкага з Заслаўя. Дабравольцы брацтва і валанцёры розных добраахвотных маладзёжных арганізацый правялі дабрачынную акцыю «Ражджэственскі падарунак». Акцыя праходзіла ў снежні ў гандлёвым цэнтры Expobel. Жыхары і госці сталіцы ахвяравалі свае сродкі на набыццё падарункаў для пражываючых у псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах Міншчыны.

У Стаўбцоўскім доме-інтэрнаце заўсёды з радасцю сустракаюць калектыў брацтва. І на гэты раз пражываючыя сацыяльнай установы атрымалі чаканыя падарункі: салодкія гасцінцы, сродкі асабістай гігіены, падгузнікі, канцылярскія прылады, тавары для творчасці і рукадзелля, бытавую хімію і іншае. Такія сустрэчы заўсёды суправаджаюцца канцэртнай праграмай, калектыў брацтва прыязджае з артыстамі.

Што датычыць ражджэственскіх мерапрыемстваў, то імі багата насычаны былі святочныя дні ў доме-інтэрнаце. Сваю канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сацыяльнай установы.

Адно з мерапрыемстваў было арганізавана валанцёрамі з Мінска. Усё гэта зрабіла будні сацыяльнай установы святочнымі, поўнымі дабра, міласэрнасці і сардэчнасці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *