Са спектаклем

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

У дзень вялікага свята Ражджаства Хрыстовага ў храме Уваскрэсення Хрыстовага ў г. Стоўбцы пасля святочнай Бажэственнай Літургіі вучні нядзельнай школы выступілі перад прыхаджанамі з ражджэственскай праграмай. З уступным словам да ўсіх звярнулася выкладчыца нядзельнай школы Вольга Васільеўна Жыбуль і аб’явіла аб выступленні сваіх выхаванцаў.

Юныя артысты стараліся перадаць гледачам атмасферу тых далёкіх евангельскіх падзей. Прысутныя з цікавасцю назіралі за гісторыяй цара Ірада, якая разгортвалася ў Батлейцы – беларускім народным тэатры лялек. Па ходу дзеяння дзеці выконвалі ражджэственскія песні.

Завяршылася свята радасным і доўгачаканым момантам – уручэннем ражджэственскіх падарункаў. Свята так спадабалася ўсім прысутным, што бацькі звярнуліся да нас з удзячнасцю, а некаторыя і з просьбай аб залічэнні іх дзяцей у нядзельную школу.

Анастасія ШАЙНОВА, выкладчыца нядзельнай школы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *