Зімовае «Сонейка»

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

Час зімовых канікул для дзетвары пачатковых класаў Шашкоўскай школы праходзіў у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Сонейка» пад дэвізам: «Ні дня без прыгод».

Кожная раніца ў лагеры пачыналася з бадзёрай зарадкі, а пасля сняданку дзяцей чакалі вясёлыя тэматычныя мерапрыемствы «Сябруем і гуляем разам», інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь», конкурсная праграма «Казачная матэматыка» і т. п. Смачныя пачастункі, атрыманыя ад Дзеда Мароза, стварылі атмасферу радасці і весялосці.

Разнастайныя віктарыны далі магчымасць дзецям не толькі цікава правесці час, але і атрымаць патрэбныя і карысныя веды. Штодзённыя хвілінкі бяспекі дапамаглі замацаваць атрыманыя вучнямі веды па бяспецы жыцця. А пасляабедзенныя спартыўныя мерапрыемствы і гульні на свежым паветры давалі выхад бурнай дзіцячай энергіі, настройвалі на здаровы лад жыцця. Да таго ж смачныя і вітамінныя абеды дапамагалі папоўніць запас гэтай энергіі.

Новую вучэбную чвэрць вучні пачалі са свежымі сіламі.

Лідзія МАЗУРКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *