Прафесія настаўніка

Адукацыя Нумары

35 гадоў прысвяціла любімай прафесіі настаўніца пачатко вых класаў сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Галіна Даманава. У гэтым навучальным годзе педагог з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй набрала чарговы першы клас. А ўсяго за педагагічную дзейнасць у яе больш за 150 выпускнікоў-першакласнікаў. Многія з іх ужо дарослыя людзі, якія выйшлі на самастойны шлях жыцця. У дні сустрэч у роднай школе сваёй першай настаўніцы яны выказваюць словы любові і пашаны. Некаторыя з яе вучняў таксама сталі настаўнікамі, як Гражына Белановіч, малады спецыяліст СШ № 2.

Сярод сваіх калег Галіна Даманава вызначаецца тым, што мае дар працаваць з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, якія патрабуюць асаблівых адносін да сябе, цярпення, высокага прафесіяналізму. Кіраўніцтва навучальнай установы з удзячнасцю за яе педагагічны талент характарызуе Галіну Даманаву як прафесіянала высокага класа.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *