На фермах

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Марына Пятруцік працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Рочавічы» аднайменнага таварыства. Працоўны стаж жанчыны складае больш за трыццаць гадоў. Прыехала Марына Антонаўна ў гаспадарку з Валожынскага раёна. Уладкавалася на ферму і доўгі час шчыравала цялятніцай. Апошнія дзесяць гадоў рупіцца даяркай. Жанчына добрасумленная, старанна выконвае даручаную ёй справу. Па выніках работы за мінулы год надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 4121 кілаграму малака, прыбаўка склала 1033 кілаграмы. За плённую працу напрыканцы мінулага года Марына Антонаўна была адзначана падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *