За мінулы год з гаспадарак раёна на малакаперапрацоўчыя заводы рэалізавана 78936,5 тоны малака. Гэта больш, чым летась. Павялічылася колькасць прадукцыі, што пастаўляецца гатункам «экстра». Па-ранейшаму ў лідарах па даным паказчыку ААТ «Каганец». Жывёлаводы таварыства працуюць стабільна і адгрузілі за мінулы год практычна такую ж колькасць малака найвышэйшай якасці, як і ў папярэдні. Істотна прыбавілі па гэтым паказчыку працаўнікі фермаў «Вялікі Двор»: адсюль уся пастаўленая ў снежні сыравіна залічана перапрацоўшчыкамі гатункам «экстра». За апошні месяц мінулага года звыш 90 працэнтаў малака самым высокім гатункам адгрузілі жывёлаводы ААТ «Каганец», «Агранёманскі» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Добра ідуць справы і ў ААТ «Вішнявецкі-агра». Падцягваюцца і іншыя сельгаставарыствы. У параўнанні з мінулагоднім вынікам павялічылася і тлустасць малака. Ні ў адной з гаспадарак гэты паказчык не апусціўся ніжэй за 3,6 працэнта.
Надзея БАТАЛКА