У якім стане вадзіцелі

Нумары Сельская гаспадарка

З мэтай выканання рашэння аблвыканкама, на якім была разледжана работа па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, упраўленнем ДАІ УУС Мінаблвыканкама вывучаўся стан выканання арганізацыямі і прадпрыемствамі вобласці комплексу мер па ўмацаванні выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, бяспекі вытворчай дзейнасці на тэрыторыі вобласці. У прыватнасці, былі праведзены праверкі фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў сельгаспрадпрыемстваў раёнаў перад выездам на лінію, падчас змены і па заканчэнні рабочага дня. Выяўлена нямала парушэнняў, у тым ліку і ў гаспадарках нашага раёна. На момант праверкі перадрэйсавы прыборны кантроль працаўнікоў праходзіў паўсюдна, а вось падчас работы тэхнікі і па вяртанні яе ў гараж не праводзілі яго ў ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Налібакі Агра», «Жацерава», «Вялікі Двор», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», у ААТ «Дзераўное» – пасля змены, у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і СГФ «Ателезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – на працягу дня. Службовыя асобы, якія дапусцілі вышэйназваныя парушэнні, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *