Сваімі сіламі

Нумары Сельская гаспадарка

У ААТ «Шашкі» справіліся сваімі сіламі і капітальна адрамантавалі энерганасычаны трактар «Джон-дзір». Сэканомілі пры гэтым 10 тысяч рублёў.

– Мы не карысталіся паслугамі фірмы і не куплялі новых запчастак, якія абышліся б нам даволі дорага, – расказвае дырэктар таварыства Валерый Ільюшэнка. – Пайшлі іншым шляхам. А іменна, дамовіліся з кіраўніцтвам філіяла маторнага завода на выраб неабходных нам запчастак для рамонту механізма навескі і падвескі пярэдняга моста. Спецыялісты завода, віртуозы сваёй справы, выканалі наш заказ выдатна. Такім чынам, мы ўклаліся ў даволі невялікую суму, прыкладна ў межах дзвюх тысяч рублёў.

Кіраўнік гаспадаркі падкрэслівае, што ёсць свае кулібіны і ў таварыстве, што пры нялёгкім фінансавым становішчы дазваляе эканоміць немалыя грашовыя сродкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *