Звыш васьмі тысяч

Нумары Сельская гаспадарка

З важкай прыбаўкай спрацавалі сёлета жывёлаводы МТФ «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі». У сярэднім ад кожнай каровы надоена па 8169 кілаграмаў малака, што на 413 кілаграмаў вышэй мінулагодняга паказчыка. Валавы надой склаў 1963,4 тоны малака, на 610,9 тоны больш леташняга. На гэтай ферме працуе лідар раённага спаборніцтва, аператар машыннага даення Алена Гаптар. Добрасумленна рупяцца Таццяна Місюра, Фаіна Гарбацэвіч і Галіна Дошчачка.

У памяшканнях фермы і на прылеглай тэрыторыі заўсёды падтрымліваецца парадак. За гэтым пастаянна сочыць брыгадзір Павел Міхно. Малако адсюль адгружаецца высокай якасці, а тлустасць у снежні дасягнула 3,97 працэнта.

Для рамонту статка тут стараюцца вырасціць здаровы маладняк, што вельмі важна. Дзеля гэтых мэт пабудавалі прафілакторый для цялят, дзе кожнаму нованароджанаму гадаванцу адведзена індывідуальная клетка.

На здымку: брыгадзір фермы Павел Міхно дэманструе ўтульныя «кватэры» з падагрэвам для ўтрымання цялят.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *