Актуальная задача – вываз снегу з горада

Кантроль, бяспека Нумары

На гэтым тыдні адна з асноўных задач па ліквідацыі наступстваў снегападу – вываз снегу з тых вуліц горада, дзе адсутнічае зялёная зона і пад заваламі аказаліся тратуары.

– Рыхтуецца распараджэнне (на 18 студзеня, момант падрыхтоўкі матэрыялу да друку. – Рэд.) аб прыцягненні тэхнікі старонніх арганізацый горада для вывазу снегу, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака.

Мінулыя субота і нядзеля сталі для дарожнікаў і камунальнікаў раёна надзвычай гарачымі днямі. У суботу на лінію выехала 46 адзінак снегаўборачнай тэхнікі (20 – ДЭУ-62, 18 – ДРБУ № 135 і 8 – аб’яднання камунальных службаў), у нядзелю – 38 адзінак. Дадаткова ў гэтыя дні на вуліцах сельскіх населеных пунктаў працавала 31 адзінка тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў, ПМК-74 – Налібакі і іншых арганізацый. Даволі аператыўна пад’езды былі забяспечаны фактычна паўсюдна па раёне. На раніцу панядзелка заставаліся не пачышчанымі Хатава, Ніўнае, Гурнаўшчына, Каменка (з заездам на хутары), Сверынава, Сінява. Паступіў сігнал аб тым, што ў Гурнаўшчыну не змагла даехаць аўталаўка.

Аднак сітуацыя мяняецца літаральна кожны дзень. Сёння, як падкрэсліў Аляксандр Цывака, на большасці дарог раёна вядуцца выключна прафілактычныя работы, у прыватнасці пасыпка супрацьгалалёднай сумессю.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *