Жыхары вуліцы міру – на суботнік

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

Пасля моцных снегападаў не зусім прывабная карціна назіралася ў дварах па вуліцы Міру.

Вуліца Міру, якая складаецца са шматпавярховых дамоў жыллёва-будаўнічых кааператываў, самая новая і шматлюдная ў горадзе, аднак так не скажаш, пабываўшы там гэтымі днямі. Тэрыторыі большасці двароў не ачышчаны ад снегу, нібыта і няма ў іх гаспадароў. Пад вокнамі кватэр застылі на прыколе транспартныя сродкі. Іх тут многа, як і снегу, а хто павінен наводзіць парадак вакол аўто?

Адным словам, у бліжэйшы выхадны дзень кіраўніцтву жыллёва-будаўнічых кааператываў варта тэрмінова склікаць жыльцоў на суботнік. Хутчэй за ўсё, масавая ўборка снегу ў дварах выкліча і пытанне з яго вывазам.  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *