Даехаць да хутара

Кантроль, бяспека Нумары

image_pdfimage_print

Пад’езды да ўсіх населеных пунктаў, у тым ліку і да самых аддаленых, хутароў, на тэрыторыі Вішнявецкага сельсавета ўжо ачышчаны ад снегу.

– Падчышчаемся. Там, дзе ёсць неабходнасць, ссоўваем снег пагрузчыкам, – зазначае старшыня Вішнявецкага сельвыканкама Ніна Гурыновіч і, паралельна, дае ацэнку праведзенай рабоце: – Ачыстка аграгарадкоў, іншых населеных пунктаў вядзецца з дапамогай сельгаспрадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, і на добрым узроўні. У населеных пунктах працуюць два трактары з «нажамі» ААТ «Вішнявецкі-агра» і такі ж трактар ААТ «Жацерава». Самыя першыя выезды гэтай тэхнікі падчас снегападаў зафіксаваны ў чатыры раніцы. За дзень яна рабіла на дарогах па два кругі.

Добра спрацавалі, як падкрэслівае старшыня сельвыканкама, і дарожнікі – работнікі ДРБУ № 135 і ДЭУ № 62.    



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *