На барацьбу з ледзяшамі

Кантроль, бяспека Нумары

Гэтымі днямі аўтапад’ёмнік Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў, набыты прадпрыемствам у мінулым годзе, выкарыстоўваецца на поўную магутнасць. З яго дапамогай вядзецца расчыстка дахаў жылых дамоў ад снегу і зняцце ледзяшоў.

Аўтапад’ёмнік разлічаны на работу на вышыні да 28 метраў, гэта значыць, што ён можа даставаць да узроўню дзявятага паверха. Дзевяціпавярховыя будынкі ў райцэнтры самыя высокія, іх не так многа, а пераважная большасць – дамы сярэдняй павярховасці, ад двух да пяці паверхаў. Пры неабходнасці выкарыстоўваецца сігнальная стужка, каб агарадзіць месца правядзення работ.

На прадпрыемстве вызначаны адказныя за расчыстку дахаў і зняцце ледзяшоў на кожным з участкаў – у Дзераўной, Наваколасаве, Стоўбцах. Каб трымаць сітуацыю пад кантролем, штодзень ажыццяўляецца абход і агляд дахаў. Асноўныя намаганні скіраваны на ачыстку дахаў, таму што ўсе разумеюць, што здыманне ледзяшоў без ачысткі дахаў – гэта па сутнасці паўработы, таму што ледзяшы, пры наяўнасці снегу, вырастаюць кожны дзень.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях папярэджвае, што кожнаму домаўладальніку, суб’екту гаспадарання варта па магчымасці ачышчаць ад снегу дахі сваіх дамоў і аб’ектаў.  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *