Выключыць празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў

Нумары

Залішнія адміністрацыйныя бар’еры і празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў неабходна выключыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што належнае выкарыстанне зямельных участкаў – гэта найважнейшае пытанне, якому ён удзяляе сур’ёзную ўвагу.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі існавалі розныя падыходы да рэгулявання зямельнага заканадаўства: спачатку гэтыя пытанні строга кантраляваліся, а потым губернатарам была дадзена магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы землі інвестарам. Аднак гэтае паслабленне прывяло да неналежнага выканання заканадаўства і, як вынік, занядбання тэрыторый». Таму я быў вымушаны адмовіцца ад практыкі прадастаўлення зямельных участкаў губернатарамі і вярнуць гэтае права Прэзідэнту.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што зямля – гэта багацце краіны і губіць яго нікому не дазволена. «Яно не нам належыць і нават не нашым дзецям. Яно належыць будучым пакаленням», – заявіў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, ці накіраваны праект указа на вырашэнне задач, якія забяспечвалі б захаванасць зямельных рэсурсаў як нацыянальнага здабытку дзяржавы. «Ці спросціць ён працэдуры прадастаўлення зямельных участкаў і змянення іх мэтавага прызначэння? Ці не створаць усе прапанаваныя карэкціроўкі пралазы для махінацый з зямлёй? Улічваючы звароты грамадзян, звязаныя з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб, хачу даведацца, наколькі прымаемыя меры паслужаць вырашэнню ўзнікаючых сітуацый? – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Цяпер востра стаіць пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, занятых інвестарамі, якiя не выконваюць свае абавязацельствы. Асабліва ў Мінскай вобласці. Неабходна навесці парадак з такімі інвестарамі».

На нарадзе было адзначана, што з пачатку 2017 года дзейнічае новы Лясны кодэкс, які змяніў падыходы да арганізацыі лясной гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка даручыў далажыць, як улічаны ў праекце ўказа палажэнні гэтага дакумента, якім чынам цяпер будуць прадастаўляцца зямлі, што раней адносіліся да лясоў першай і другой групы, і ці праводзяцца мерапрыемствы па распрацоўцы новых лесаўпарадкавальных праектаў.

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся праводзімымі мерамі па высечцы дрэў паблізу ліній электраперадачы. Паводле яго слоў, суцэльная высечка або паўтарэнне мінулагодняй сітуацыі, калі ў выніку валкі без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты, недапушчальны.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў далажыў, што пры распрацоўцы праекта дакумента, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», былі ўлічаны прапановы практычна ўсіх дзяржаўных органаў, у тым ліку Генпракуратуры і КДК. Акрамя таго, праект указа размяшчаўся на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і абмяркоўваўся з бізнес-супольнасцю.

Дакументам прапануецца, не змяняючы канцэптуальна існуючыя падыходы да адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, удасканаліць гэтыя працэдуры і механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў, а таксама ўзмацніць адказнасць за прымаемыя рашэнні па зямельных пытаннях.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *