Трэція ў вобласці

Нумары Сельская гаспадарка

Да пачатку веснавых палявых работ застаецца нямнога часу, і сельгаспрадпрыемствы раёна прыкладаюць зараз намаганні для таго, каб назапасіць дастатковую колькасць мінеральных ўгнаенняў пад веснавую сяўбу і правядзенне падкормак азімых і яравых збожжавых культур. Усе добра разумеюць, што ад таго, як угноіш глебу, залежыць і яе аддача. Усяго набыта азотна-фосфарна-калійных тукаў пятая частка да патрэбнасці. З улікам унесеных з восені – гэта 2964 тоны дзеючага рэчыва. Па гэтым паказчыку нашы аграрыі дзеляць трэцяе месца ў вобласці са Смялявіцкім раёнам. Наперадзе толькі Нясвіжскі і Дзяржынскі. Закупіць адпаведную колькасць угнаенняў, у прыватнасці, азотных, гаспадаркам удалося дзякуючы аказанай райвыканкамам падтрымцы – на гэтыя мэты былі выдзелены субсідыі. Больш за іншых NPK у працэнтным выражэнні набылі ААТ «Вялікі Двор», «Налібакі Агра», «Радзіма Дзяржынскага», «Радзіма Якуба Коласа» і «Агранёманскі».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *