З перамогамі!

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Аддзел адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі, бацькі заўсёды з нецярпеннем чакаюць вяртання вучняў з алімпіяды па вучэбных прадметах.

21 вучань школ нашага раёна атрымаў права ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды, якая праходзіла па 16 прадметах. Былі прадстаўлены восем устаноў адукацыі Стаўбцоўшчыны.

Восем вучняў вярнуліся з абласной алімпіяды з дыпломамі. Адзінаццацікласнік сярэдняй школы № 3 Павел Камёнка атрымаў дыплом І ступені па інфарматыцы. Адзінаццацікласніца гімназіі № 1 Вераніка Канавал узнагароджана дыпломам ІІ ступені па грамадазнаўстве. З дыпломам такой жа вартасці вярнуўся з алімпіяды па рускай мове васьмікласнік СШ № 3 Дзмітрый Суднік. Дыпломы трэцяй ступні заваявалі: адзінаццацікласніца СШ № 3 Анастасія Мойса па грамадазнаўстве, адзінаццацікласнік СШ № 2 Ігар Шыдлоўскі па гісторыі, дзевяціклкасніца СШ № 2 Яна Гамза – па рускай мове, адзінаццацікласніца Рубяжэвіцкай СШ Аксана Бурак па беларускай мове, адзінаццацікласніца СШ № 2 Антаніна Жылінская – па працоўным навучанні. Як бачым, вельмі годна прадставілі сваю школу вучні СШ № 2 – прывезлі з абласной алімпіяды тры дыпломы.

Вучням і настаўнікам, якія іх рыхтавалі, – віншаванні і ўдзячнасць за працу і поспехі!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *